
Новыя міністры і старыя праблемы: рашэнні Лукашэнкі і іх наступствы | ТОК: Лойка і Роўда
No se pudo agregar al carrito
Add to Cart failed.
Error al Agregar a Lista de Deseos.
Error al eliminar de la lista de deseos.
Error al añadir a tu biblioteca
Error al seguir el podcast
Error al dejar de seguir el podcast
-
Narrado por:
-
De:
Acerca de esta escucha
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план