Episodios

  • Інтрыгі за спінай Лукашэнкі, удар па бізнэсе і новая забарона для беларусаў | Лойка і Роўда – ТОК
    May 25 2025

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворка ідзе пра тое, што можа стаяць за наездам сілавікоў на «Еўраопт» і «Дабраном», да чаго вядзе ўкараненне паліграфаў на прадпрыемствах і за што Расія помсціць Лукашэнку. Таксама абмяркоўваем «залатую» кнігу пра Лукашэнку і беларускі адказ Эндзі Уорхалу.00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – чаму сілавікі прыйшлі ў «Еўраопт»16:35 – навошта сілавікі трасуць сэканд-хэнды18:53 – пра «маскі-шоў» на Мазырскім НПЗ і паказальныя працэсы за карупцыю24:04 – паліграф на «Гродна Азоце» 28:23 – «Бульба – прадукт, вакол якога будуецца нацыянальная ідэнтычнасць»39:15 – «залатая» кніга пра Лукашэнку45:45 – помста Расіі Лукашэнку1:06:18 – улады раскручваюць справу супраць вікіпедыстаў1:12:38 – «ваяўнічая беднасць» беларусаў1:24:55 – наш адказ Эндзі Уорхалу

    Más Menos
    1 h y 29 m
  • Памылка ўлады, адгаворкі Лукашэнкі і новыя трывогі беларусаў | Лойка і Роўда – ТОК
    May 11 2025

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – крэатыў на месцах да 9 мая02:50 – цынізм улады, якая прыватызавала перамогу11:47 – што за эпапея з георгіеўскімі стужкамі17:45 – смелы ўчынак Марзалюка19:10 – скандал з пакістанцамі і закон Ціханоўскай для чыноўнікаў31:09 – злобная агаворка Лукашэнкі41:14 – ці расце злачыннасць з прыездам мігрантаў44:47 – галоўная плюшка для ядзернага электарату Лукашэнкі51:51 – як сталася, што ў краіне скончылася бульба58:18 – анекдот пра тое, як беларусы кормяць расіян1:03:31 – падарунак Трампу ад Лукашэнкі і інсайды ад Зянковіча1:09:20 – пасадка Лашчанкі – стрэл уладаў сабе ў нагу1:15:44 – як у Чачні Кадыраў рыхтуецца аддаць уладу1:21:08 – «Пратасевіч – самы дарагі трафей Лукашэнкі за ўсю гісторыю»

    Más Menos
    1 h y 29 m
  • МЕНТУСАВА: пра асабістыя драмы і палітыку, развод з мужам і новае жыццё, фемінізм і патрыярхат | ТОК
    Apr 27 2025
    У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за кошт свайго мужчыны і чаму жанчыны мараць стаць утрыманкамі. Тлумачым, чаму насамрэч беларускі не хочуць нараджаць і чаму даплачваць школьніцам за цяжарнасць – гэта трэш. Размаўляем пра тое, чаму насамрэч фемінізм трэба ўсім. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – аўтадылеры прызналі найвялікшую памылку 10:23 – Качанава падмятае за Лукашэнкам11:59 – хто збіраў гарэм для Лукашэнкі13:52 – Марыя Васілевіч была закладніцай толькі да гэтага моманту14:58 – жах, які хаваецца за кулісамі конкурса «Міс Беларусь»18:08 – «Эйсмант – гэта не проста ваза»18:44 – чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку20:24 – чаму Лукашэнка не развёўся?23:12 – «Бацька такі ж важны для дзіцяці, як і маці»24:47 – чаму нельга біць дзяцей33:33 – пра жахлівыя ўмовы ў радзільнях і пра тое, чаму жанчыны не хочуць нараджаць39:36 – як Марына сарвалася і паехала ў Беларусь44:34 – сэкс лепей, калі пара дзеліць хатнія абавязкі48:02 – ці нармальна жыць за кошт мужчыны53:00 – новае пакаленне падлеткаў01:01:00 – «У публічным полі жанчына – гэта мішэнь»01:06:00 – хейт у інтэрнэце01:09:01 – пра дыпфэйк прапагандыстаў, якія згенеравалі аголеныя фота01:12:42 – як дзецям ламаюць мазгі01:17:24 – падатак на патрыярхат – што гэта?01:24:45 – чаму дзяўчаты мараць стаць утрыманкамі01:30:35 – феномен жонкі айцішніка01:34:08 – жаночая салідарнасць – праўда ці міф?01:41:18 – пра былога мужа01:46:03 – пра пасляродавую дэпрэсію01:50:52 – чаму адмовілася ад заможнага жыцця01:54:59 – аб працы з Каверыным і новых праектах
    Más Menos
    2 h y 5 m
  • Катастрофу з дактарамі вырашаюць за кошт пенсіянераў | Лойка і Роўда – ТОК
    Apr 13 2025

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым пра незайздросны лёс былых вядомых дэпутатаў, успышку небяспечнай хваробы, якую ўлады схавалі, і сцэнары для будучыні Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – Турчын праігнараваў загад Лукашэнкі09:02 – нечаканая прапанова Турчына14:51 – крык душы Лукашэнкі18:32 – жахлівы прысуд ксяндзу і палітычныя гульні з Ватыканам21:20 – былая апазіцыянерка аказалася шпіёнкай26:03 – выкрыццё агента рэжыму за мяжой40:31 – загадкавае знікненне Мельнікавай: што магло адбыцца?52:01 – незайздросны лёс вядомых экс-дэпутатаў: дзе аб’явіліся Савіных і Давыдзька59:00 – Бондарава парвала інтэрнэт1:05:52 – улады схавалі ўспышку гепатыту1:12:24 – сцэнары для будучыні Беларусі

    Más Menos
    1 h y 22 m
  • Канцэрт для Віктара Лукашэнкі і нечаканая рэакцыя беларусаў | ТОК: Лойка і Роўда
    Mar 30 2025

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем інаўгурацыю Лукашэнкі, канцэрты Меладзэ і «Рукі ўверх», на якія скупілі квіткі беларусы, новы серыял на Netflix, што закранае і беларускую рэчаіснасць, нацыяналізацыю «Амкадора» і лёс Аляксандра Шакуціна, першыя заявы Рамана Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанка і мару чыноўнікаў пра беларускую «Тэслу».00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – што паказала інаўгурацыя22:10 – ці зашкварна хадзіць на Меладзэ і «Рукі ўверх»43:34 – важныя высновы з серыяла «Пераходны ўзрост» 56:03 – гучныя гісторыі з беларускіх школ01:02:59 – даследаванне ЮНІСЭФ пра школьнікаў01:04:28 – як разумець першыя заявы Галоўчанкі01:10:09 – інсайды пра зняццё Калаўра01:14:00 – навошта Лукашэнка забраў «Амкадор» у Шакуціна01:18:48 – крызіс нараджальнасці01:26:42 – Карпянкоў падставіў Хрэніна01:29:07 – мара пра беларускі электракар

    Más Menos
    1 h y 36 m
  • Новыя міністры і старыя праблемы: рашэнні Лукашэнкі і іх наступствы | ТОК: Лойка і Роўда
    Mar 16 2025

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план

    Más Menos
    1 h y 33 m
  • Іконы ў Азаронка, сілавікі ў Царкве і рытуалы Лукашэнкі | Аляксандр КУХТА ў ТОК
    Mar 9 2025

    У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – Царква – па-за палітыкай?02:43 – кантроль над Царквой07:18 – погляд Царквы на службу ў войску11:36 – асвячэнне зброі – як гэта магчыма?12:30 – у што верыць Лукашэнка19:38 – абразы на стале Азаронка22:31 – Царква прайграла картам таро?30:33 – крызіс веры38:47 – чаму РПЦ падтрымлівае вайну 42:03 – БПЦ – праваднік «рускага міру»?43:02 – пуціністы як пакутнікі трапяць у рай? 43:49 – патрыярх Кірыл – спецслужбіст?45:36 – пра Веніяміна і БПЦ48:30 – за што знялі Паўла ў 2020-м57:30 – адкуль Царква бярэ грошы1:08:07 – тарыфы на царкоўныя паслугі 1:10:29 – «рускі мір» у Свята-Елісавецінскім манастыры1:14:23 – асабісты святар Лукашэнкі1:16:41 – як утварыўся беларускі прыход у Вільні1:26:29 – сэкс да шлюбу – акей?1:36:29 – святарства як сацыяльны ліфт1:44:20 – чаму святары вельмі рана бяруць шлюб1:46:53 – пазіцыя Царквы па разводах1:53:31 – як мог стаць святаром Бурыкін1:58:17 – пра турэмных святароў2:01:34 – пра сустрэчу з патрыярхам Кірылам2:04:37 – сустрэча з патрыя рхам Варфаламеем2:06:51 – за што змагаўся епіскап Арцемій

    Más Menos
    2 h y 11 m
  • Лукашэнка, як звычайна, усіх падмане? Што рыхтуюць улады Беларусі | Вольга Лойка і Наста Роўда ў ТОК
    Mar 2 2025

    У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – перамовы з Лукашэнкам07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу12:42 – што лабіруе Прэйгерман17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны»44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі1:05:38 – верш ад Качанавай

    Más Menos
    1 h y 8 m
adbl_web_global_use_to_activate_T1_webcro805_stickypopup